Беларуская Электронная Бібліятэка


ЯНКА КУПАЛА.

СВАЯКІ.

 

Раз абселі беларуса
Маскалі ды Ляхі,
І давай яму сваяцтва
Тыкаці з-пад пахі:

— Ты мой ісціны браточак! —
Маскалёк бармоча;
— Ты мой хрэснік, мой сыночак! —
Юда-Лях сакоча.

Беларус жа ім на тое:
— Сваячкі мае вы:
Смачны жолудзь вам на каву,
Дый высока дрэва!

1914

 




Друкаваная версія: Купала Я. Адвечная песня. Мінск, 2001.
Падрыхтоўка тэксту — Юры Філіпаў.